Беларусь Библиотечная

Книга Беларуси XIV-XVIII веков

Сентябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Адрес электронной почты:

Shereshevo-school@pruzhany.by

Яндекс.Метрика

Прыём асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі

 Выпіска з ПАСТАНОВЫ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ  «Аб зацвярджэннi Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі»

78. Прыём асоб ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, патрабаваннямі да напаўняльнасці класаў, устаноўленымі пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

80. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Х класе.

81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў V клас.

82. Даведкай аб навучанні пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:

пачатковай адукацыі пры прыёме ў II–IV класы;

базавай адукацыі пры прыёме ў VI–IХ класы;

сярэдняй адукацыі пры прыёме ў ХI класс.

83. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, даведка аб навучанні прад’яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі перадаецца ўстановай адукацыі, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа прад’яўляцца асобай.

85. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

94. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстанове адукацыі, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:

у перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў І–ІХ класы;

у перыяд з 15 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў Х і ХІ классы.

118. У трохдзённы тэрмін рашэнне аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў адпаведнай установы адукацыі даводзіцца да ведама гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) шляхам размяшчэння загаду аб прыёме (залічэнні) на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі або на дошцы аб’яў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *