У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры…

foto14112013-1      У школе працягваецца тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Сёння (14.11.2013 г.) паміж камандамі «Прыметнік» і «Лічэбнік» прайшло паседжанне  клуба Вясёлых і Знаходлівых пад дэвізам «Не проста ў словы я гуляю — на роднай мове размаўляю». Самае складанае заданне — пераклад з рускай мовы (не ведаем, што «ковёр» — гэта кілім, а «клюква» — журавіны і інш.).
      У гэты ж дзень гучалі прыгожыя вершы на беларускай мове ў конкурсе чытальнікаў (старэйшая група) «Паэзіі святло». Эмацыянальна выразным было чытанне Новіка В. (10 клас), злабадзенна прагучаў дыялог аб чысціні роднай мовы Ванюк Н. і Андрэйчыкавай Н.

foto14112013-2foto14112013-3foto14112013-4foto14112013-6foto14112013-5

Добавить комментарий