Родная мова – матчына мова

Каб белы свет не здаўся вузкім,
Каб годна жыць паміж людзей,
Любіце мову беларускую,
Любіце з кожным днём мацней.
    21 лютага адзначаецца Міжнародны  дзень роднай мовы. У гэты дзень вучні пятага класа завіталі ў бібліятэку, дзе праходзіла мерапрыемства.

Адразу зрабілі агляд кніжнай выставы, дзе былі прапанаваны ўвазе вучняў творы беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы,  Я.Коласа, Я.Брыля і іншых аўтараў. Правялі розныя конкурсы-гульні на беларускай мове: пераклалі з рускай мовы словы на беларускую, разгадвалі загадкі, спрабавалі хутка гаварыць скарагаворкі на роднай мове. Дзеці з задавальненнем склалі рамонак скарагаворак.
    Вучні зрабілі вынік, што беларуская мова пяшчотная, сакавітая, меладычная. Кожны вучань  атрымаў у падарунак буклет “Я люблю беларускую мову”.
Любіце і шануйце родную мову!

                                                                                Н.М. Драздова, бібліятэкар школы

Добавить комментарий