“Што? Дзе? Калі?”

 foto18112016-2    Цікавай для  вучняў 5-11 класаў стала інфармацыйная гадзіна, праведзеная 18 лістапада пад дэвізам “Што? Дзе? Калі?”.  Вучаніцы 8 класа пазнаёмілі прысутных з цікавымі звесткамі з гісторыі Беларусі. Слухачы даведаліся пра тое, што 15 нобелеўскіх лаўрэатаў  маюць беларускія карані; рэліквію беларусаў — слуцкія паясы, ткалі толькі мужчыны; нацыянальны парк “Прыпяцкі”- адзінае месца  на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы.  Гэтае і многае іншае сведчыць пра тое, што нашай краіне ёсць чым ганарыцца. Мы павінны ведаць сваю гісторыю, цаніць сучаснасць і з надзеяй на лепшае глядзець у будучыню. 

    Акрамя гэтага  сёння вучні 5 класа мелі магчымасць паўдзельнічаць у фальклорнай віктарыны “Святы беларусаў”, дзе яны паказалі свае веды, даведаліся пра такое народнае свята як Дзяды, а таксама расказалі прысутным аб тым, як народныя святы адзначаюцца ў іх сям’і. У выніку пераможцамі сталі Кабылкевіч  Сяргей і Міхно Ганна. Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў пры вывучэнні роднай мовы.

Добавить комментарий