У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры

foto16112016-3     16 лістапада, ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, з вучнямі 8-9 класаў была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Слабае звяно». Удзельнікі ў час рандаў давалі адказы на пытанні, звязаныя з мовай, культурай і гісторыяй Беларусі. У выніку лепшымі знаўцамі мовы сталі: Радзькова Рыта, Дзюдзіна Анастасія, Дульчэўская Ксенія, Шанюк Андрэй і Муха Віялета.

     Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў.

Добавить комментарий