Паэзія Яўгеніі Янішчыц адкрыла для нашай краіны і далёка за яе межамі цудоўны вобраз чалавека, закаханага ў сваю палескую зямлю, у землякоў, раку Ясельду. Ад яе цудоўных вершаў дыхае свежасцю і прыгажосцю, пяшчотай і ласкай.
Вучнямі дзявятага класа была падрыхтавана літататурная вечарына, прысвечаная Яўгеніі Янішчыц “Непрыручаная птушка Палесся”. На працягу мерапрыемства вядучыя знаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым лёсам Яўгеніі Янішчыц. А таксама дзевяцікласнікамі былі прачытаны вершы паэтэсы. Ніхто з вучняў не застаўся раўнадушным да асобы і творчасці славутай зямлячкі.
Валасевiч С. У., настаӯнiк беларускай мовы i лiтаратуры