З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэтае свята сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм беларускага народа. Ва ўсе часы служба была свяшчэнным абавязкам грамадзяніна. 23 лютага — свята для сапраўдных мужчын. Тых, якія прайшлі вайну, і тых, хто стаіць на варце Радзімы. Тых, хто адслужыў у радах арміі, і тых, хто рыхтуецца папоўніць іх. Гэта не толькі свята для людзей у пагонах, але і для мужчын-абаронцаў у штодзённым жыцці, на каго можна аперціся ў цяжкую хвіліну, хто абароніць ад жыццёвых цяжкасцяў і падтрымае.
Жадаем сённяшнім і будучым абаронцам Айчыны моцнага здароўя, міру і дабрабыту.