Смак беларускай мовы

    У Міжнародны дзень  роднай мовы ў школе прайшла акцыя «Смак беларускай мовы», якую правялі для вучняў  настаўнікі беларускай мовы  і літаратуры.  Для вучняў 9-10 класаў  прайшоў турнір » Знаўцы роднай мовы «, для 5-6 класаў  віктарына  «Размаўляем  па-беларуску», для 8 класа — гульня «Хвілінкі  па-беларуску». Усе мерапрыемствы  былі напраўлены  на папулярызацыю  беларускай мовы, садзейнічалі развіццю  ў вучняў  інтэлектуальных  здольнасцей, выхаванню цікавасці  і любові да роднага слова.

Добавить комментарий