Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значенне. Як правіла, гэтае свята праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, старадаўніх центрах асветы і кнігадрукавання.
Трэцяга верасня вучні пятага класа сустрэліся ў школьнай бібліятэцы, каб адсвяткаваць «Дзень беларускага пісьменства». Вучні даведаліся, што ў гэтым годзе свята адбываецца ў горадзе Добруш. Тут была заснавана першая папяровая фабрыка ў 1870 годзе і фарфоравы завод, а знакамітым уражэнцам Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай культуры пісьменнік, сцэнарыст і драматург І.Шамякін.
Вучні адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, якія былі ім прапанованы. З цікавасцю разглядалі кніжную выстаўку, задавалі пытанні.
Дзень пісьменства, роднай мовы,-
Свята беларусаў —
Тых, хто матчыныя словы
Не спускае з вуснаў.
Н.М.Драздова, бібліятэкар школы