21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Вы паслухайце родную мову: 
Жаўруковаю песняй звініць… 
Колькі фарбаў, адценняў у слове! 
Як пявуча ліецца-гучыць!

21 лютага 2025 года ў нашай ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня для вучняў, бацькоў і настаўнікаў у бібліятэцы працуе выстава мастацкай літаратуры «Мастакі слова пра беларускую мову». Вучні старэйшых класай наведалі малодшых, каб расказаць ім пра дзень роднай мовы. Усе мерапрыемствы напраўлены на выхаванне цікавасці да моўнага багацця беларускай мовы, на фарміраванне  нацыянальнай свядомасці і  развіцця моўнай культуры школьнікаў.

Настаўнік беларускай мовы Валасевіч С.У.

Добавить комментарий