Святкуем міжнародны дзень тэатра на сцэне!
27 сакавіка ў БрДУ прайшоў універсітэцкі адкрыты конкурс інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў. Звяртаючыся да ўдзельнікаў, доктар філалагічных навук прафесар Зоя Пятроўна Мельнікава адзначыла, што сярод твораў беларускай літаратуры багата тых, якія напісаны спецыяльна для пастановак на сцэне. Майстэрства ж пераўвасабляцца ў пэўнага героя развівае артыстызм, нестандартнае мысленне і творчыя здольнасці.