Я ведаю і ганаруся роднай мовай
Кожная краіна мае сваю мову. Не выключэнне і Рэспубліка Беларусь. Беларусы па праву могуць ганарыцца сваёй родная мовай — старажытнай, мілагучнай… Па адносінах кожнага чалавека да сваёй мовы можна дакладна меркаваць не толькі аб яго культурным узроўні, але і грамадзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любовi да роднай мовы. Так, у Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў 8 класа, прайшло мерапрыемства «Я ведаю і ганаруся роднай мовай». У час гульні, яны спраўна перакладалі словы на родную мову, адказвалі на пытанні.