Малая радзіма…
Гэтае месца – вытокі ўсяго, што ў нас было, ёсць і будзе.
29 лютага ў 9-10 класах нашай школы адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя нашай малой радзіме, нашаму пасёлку Шарашова.
Юнакі і дзяўчаты паглядзелі фільмы пра свой пасёлак, а таксама падзяліліся сваімі думкамі аб яго мінулым, сучасным стане і будучым, якое залежыць таксама і ад усіх нас.
Паважаныя жыхары пасёлка Шарашова! Давайце не будзем абыякавымі і зробім усё, каб наша малая радзіма Шарашова станавілася ўсё прыгажэй і прыгажэй.