У Міжнародны дзень роднай мовы ў школе прайшла акцыя «Смак беларускай мовы», якую правялі для вучняў настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Для вучняў 9-10 класаў прайшоў турнір » Знаўцы роднай мовы «, для 5-6 класаў віктарына «Размаўляем па-беларуску», для 8 класа — гульня «Хвілінкі па-беларуску». Усе мерапрыемствы былі напраўлены на папулярызацыю беларускай мовы, садзейнічалі развіццю ў вучняў інтэлектуальных здольнасцей, выхаванню цікавасці і любові да роднага слова.