Тыдзень лесу.  Пасадзі сваё ДРЭВА!

       З чаго пачынаецца Радзіма? Любоў да Радзімы, патрыятызм пачынаецца з малых праяў, якія былі заложаны яшчэ ў дзяцінстве. Для гэтага патрэбна любіць і шанаваць сваю Радзіму. Жаданне зрабіць свой край лепшым, прыгажэйшым.

       Шостага красавіка вучні 8 і 10 класаў разам з дарослымі прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”. Лесагаспадарчая ўстанова забяспечыла пасадачным матэрыялам, інвентаром. Работнікі лесагаспадаркі працавалі разам з вучнямі . Пад кіраўніцтвам вопытных ляснікоў хлопцы і дзяўчаты высаджвалі саджанцы сасны на месцы былой вырубкі. Было пасаджана каля пяті гектараў. Нягледзячы на хмурнае надвор’е настрой быў добрым, прыўзнятым. Усе аднесліся да працы вельмі сур’ёзна і працавалі з вялікай ахвотай.

       Удзельнікі акцыі шчыра верылі, што пасаджаныя дрэўцы абавязкова прыжывуцца. “Сваёй спеласці дрэвы  дасягнуць толькі праз 70 год”, – расказалі працаўнікі лясной гаспадаркі, а гадоў праз 10-15 на гэтым месцы абавязкова вырасце малады бор.

                                                    Драздова Н.М., бібліятэкар школы

Добавить комментарий