140 год з дня нараджэння Якуба Коласа и Янки Купалы

    Усе мы ведаем, што ў гэтым годзе святкуецца 140-годдзе з дня нарадження славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы. Сваімі творамі яны узнялі беларускую літаратуру на сусветны узровень. У кожнага народа ёсть паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, — гэта Якуб Колас і Янка Купала. Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай справай, адным з важнейшых  сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

     Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа — гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас.

      Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў- ва ўсім свеце.

    Сення мы зноў з вучнямі перагарнулі старонкі жыцця мастацкай біяграфіі нашіх песняроў. Пазнаёміліся з выстаўкай, якая дзейнічае у нашай школьнай бібліятэцы. Яшчэ раз успомнілі творчасць пісменнікаў, прачыталі іх вершы. Высветлілася, што нашыя дзеці ведаюць творчасць паэтаў, любяць паэзію,чытаюць вершы.

                                                                                       Н.М. Драздова, бібліятэкар школы

 

Добавить комментарий