З 19 па 23 верасня 2022 года ў нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы. (План Тыдня)
У гэтым годзе тыдзень прайшоў пад дэвізам “ Мова – крыніца чалавечага жыцця”.
Пры падрыхтоўцы Тыдня ставіліся наступныя задачы:
- праверыць і пашырыць веды пра родны край, беларускую мову і літаратуру;
- стымуляваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры;
- ствараць умовы для павышэння матывацыі вывучэння беларускай мовы і літаратуры, развіцця творчага мыслення;
- павышаць цікавасць да гісторыка-культурнай спадчыны; садзейнічаць узнаўленню ведаў пра фальклорную спадчыну;
- папулярызаваць цікавасць да роднага слова;
- пашыраць кругагляд вучняў па беларускай мове і літаратуры;
- садзейнічаць павышэнню цікавасці да спадчыны сваёй радзімы на аснове выбраных конкурсаў;
- выхаванне павагі да роднай краіны і роднай мовы, падтрымліваць цікавасць да яе вывучэння.
Дзень народнага адзінства
У адзінстве народа — яго мудрасць і сіла. Наглядна пацвярджаючы гэтую вечную ісціну, Беларусь адзначыла адно з галоўных дзяржаўных святаў — Дзень народнага адзінства. З’яўленне даты 17 верасня ў святочным календары нашай Радзімы стала яркім прыкладам захавання гістарычнай памяці. Знакам глыбокай павагі і ўдзячнасці да продкаў, якія аб’ядналі Беларускі народ.
Вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел ў напісанні рэспубліканскага дыктанта. Мэта дыктанта – выхаванне паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. Нягледзячы на тое, што адзнакі за дыктант не прадугледжваліся, вучні добрасумленна правяралі свае запісы па тэксце і выпраўлялі памылкі.
Тыдзень быў насычаны на розныя віктарыны, загадкі, конкурсы, гульні, выставы, спаборніцтвы. Праходзілі музычныя перапынкі з беларускімі песнямі. У школьнай бібліятэцы была прадстаўлена выстава “Смак роднай мовы”.
Закрыццё Тыдня беларускай мовы адбылося ў пятніцу, 23.09.2022 г., конкурсам выразнага чытання вершаў “Мова беларуская мая”. У бібліятэцы гучала роднае слова на тэму: радзімы, любові да бацькоў, любові да мовы, на тэму кахання.
Вучні яшчэ раз зразумелі, што беларуская мова — самая мілагучная мова і без мовы не будзе беларускага народа.