Тыдзень беларускай  мовы (19.09.2022-23.09.2022)

      З 19 па 23 верасня 2022 года  ў нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай  мовы. (План Тыдня)
У гэтым годзе тыдзень прайшоў пад дэвізам “ Мова – крыніца чалавечага жыцця”.

Пры падрыхтоўцы Тыдня ставіліся наступныя задачы:

  • праверыць і пашырыць веды пра родны край, беларускую мову і літаратуру;
  • стымуляваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры;
  • ствараць умовы для павышэння матывацыі вывучэння беларускай мовы і літаратуры, развіцця творчага мыслення;
  • павышаць цікавасць да гісторыка-культурнай спадчыны; садзейнічаць узнаўленню ведаў пра фальклорную спадчыну;
  • папулярызаваць цікавасць да роднага слова;
  • пашыраць кругагляд вучняў па беларускай мове і літаратуры;
  • садзейнічаць павышэнню цікавасці да спадчыны сваёй радзімы на аснове выбраных конкурсаў;
  • выхаванне павагі да роднай краіны і роднай мовы, падтрымліваць цікавасць да яе вывучэння.

Дзень народнага адзінства

 У адзінстве народа — яго мудрасць і сіла. Наглядна пацвярджаючы гэтую вечную ісціну,  Беларусь адзначыла адно з галоўных дзяржаўных святаў — Дзень народнага адзінства. З’яўленне даты 17 верасня ў святочным календары нашай Радзімы стала яркім прыкладам захавання гістарычнай памяці. Знакам глыбокай павагі і ўдзячнасці да продкаў, якія аб’ядналі Беларускі народ.

 Вучні  8-11 класаў  прынялі ўдзел ў напісанні рэспубліканскага дыктанта. Мэта дыктанта – выхаванне паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. Нягледзячы на тое, што адзнакі за дыктант не прадугледжваліся,  вучні  добрасумленна правяралі свае запісы па тэксце і выпраўлялі памылкі.

Тыдзень быў насычаны на розныя віктарыны, загадкі, конкурсы, гульні, выставы, спаборніцтвы. Праходзілі музычныя перапынкі з беларускімі песнямі.  У школьнай бібліятэцы была прадстаўлена выстава “Смак роднай мовы”.

 Закрыццё Тыдня беларускай мовы  адбылося ў  пятніцу, 23.09.2022 г., конкурсам выразнага чытання вершаў “Мова беларуская мая”. У бібліятэцы гучала роднае слова на тэму: радзімы, любові да бацькоў, любові да мовы, на тэму кахання.

Вучні яшчэ раз зразумелі, што  беларуская мова  —  самая мілагучная мова і без мовы не будзе беларускага народа.

Добавить комментарий