21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты — у кожным слове
Душа яднаецца з душой.

     21 лютага 2022 года ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня для вучняў і настаўнікаў у бібліятэцы школы працавала выстава мастацкай літаратуры “Мастакі слова пра беларускую мову”.

Таксама прайшла акцыя “Гаворым па-беларуску”. Былі падрыхтаваны і праведзены мерапрыемствы (з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей) — “ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”, “Буккросінг. Што такое?”, “У кожнага яна свая” і інш. Цікава і займальна прайшлі ўрокі літаратуры у 2, 4, 7 класах. Вучні 10 — 11 класаў прынялі актыўны ўдзел у стварэнні выставы “Смак беларускай мовы”. З выставай кожны можа пазнаеміцца на першым паверсе школы. Пад кіраўніцтвам  класных кіраўнікоў вучні 5, 7 класаў прадэманстравалі свае ўменні ў чытанні вершаў беларускіх паэтаў.

 

Добавить комментарий