Дзень славянскай пісьменнасці і культуры

     24 мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Гэта свята штогод адзначаецца ва ўсіх славянскіх краінах. Вытокі яго непарыўна звязаны са стваральнікамі славянскай азбукі Кірылам і Мяфодзіям. Спадчына славянскіх асветнікаў аказала вялікі ўплыў на развіццё і фарміраванне культуры славянскіх народаў.
На нашых землях Дзень славянскай пісьменнасці і культуры ўпершыню адзначаўся ў1863 г. у сувязі са стагоддзем стварэння славянскай азбукі. Потым на доўгі час пра свята неапраўдана забылі, але зноў пачалі святкаваць ў 1986 годзе. На сёняшні дзень ў Беларусі свята адзначаецца як Царквой, так і шырокай грамадскасцю.
Так, з нагоды свята, для вучняў 6,8,9 класаў нашай школы быў арганізаваны прагляд прэзентацыі  «Дзень славянскай пісьменнасці і культуры», а таксама вучні чыталі свае любімыя вершы беларускіх паэтаў. Усе прысутнічыя атрымалі асалоду ад створанай паэтычнай атмасферы, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, у якой праверылі свае веды  на валоданне звесткамі з гісторыі краіны, мовы і культуры народа.

Добавить комментарий