Кожная краіна мае сваю мову. Не выключэнне і Рэспубліка Беларусь. Беларусы па праву могуць ганарыцца сваёй родная мовай — старажытнай, мілагучнай… Па адносінах кожнага чалавека да сваёй мовы можна дакладна меркаваць не толькі аб яго культурным узроўні, але і грамадзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любовi да роднай мовы. Так, у Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў 8 класа, прайшло мерапрыемства «Я ведаю і ганаруся роднай мовай». У час гульні, яны спраўна перакладалі словы на родную мову, адказвалі на пытанні.
Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.
Н.П. Вакула, педагог-арганізатар