25 лістапада 2022 года ў нашай школе для вучняў шостага, восьмага, адзінаццатага класаў была праведзена літаратурна-музычная вечарына “Янка Купала і Якуб Колас – слаўныя сыны зямлі беларускай”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Удзельнікі святочнага мерапрыемства пазнаёміліся з багатай літаратурнай спадчынай Я.Купалы і Я.Коласа.
У ходзе вечарыны вучні чыталі вершы, спявалі і слухалі музычныя творы Ігара Лучанка на словы Я.Купалы і Я.Коласа. Да святочнага мерапрыемства была падрыхтавана, кніжная выстава “Дзве яркія і нязгасныя зоркі беларускага нацыянальнага космасу – Янка Купала і Якуб Колас”.
Вучні дазналіся пра багацце жанраў творчасці паэтаў, пранікліся цікавасцю да жыццёвых лёсаў славутых сыноў Беларусі.