Мастакі слова пра беларускую мову

Беларусь, ты не забыта.
У душы, як божы знак:
Хата…Канюшня…Жыта…
Бульба…Бусел…Шпак…
Мроя…Хлопец закаханы…
Цемра…шлях дамоў…
Беларусь, ты збудавана
З беларускіх слоў!

 

   Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымалі ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці. Яе хараство падкрэслівалі вялікія майстры слова.
      У Міжнародны дзень роднай мовы ў бібліятэцы была падрыхтавана  выстава  мастацкай літаратуры   “Мастакі слова пра беларускую мову”, якая спрыяла  выхаванню любові і павагі да беларускай мовы.
  Я. Колас пісаў: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.»  

                    Н.М.Драздова, бібліятэкар школы

Добавить комментарий