21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца сення ва ўсім свеце. Вучні і педагогі нашай школы таксама далучыліся да гэтага знамянальнага дня. Сярод классных калектываў прайшоў шэраг мерапрыемстваў: вучні шостага класа прынялі ўдзел у віктарыне «Размаўляем па-беларуску», сярод вучняў дзявятага класа адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў пра родную мову,  з вучнямі сёмага класа праведзена мерапрыемства «Клуб вясёлых і знаходлівых». А на уроках англійскай мовы вучні размайлялі на англійскай мове, якая з’яуляецца родная для многіх жыхароў нашай планеты.

Настаўнік беларускай мовы С.У. Валасевіч

Добавить комментарий