Беларусь Библиотечная

Книга Беларуси XIV-XVIII веков

Июль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Адрес электронной почты:

Shereshevo-school@pruzhany.by

Яндекс.Метрика

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры (12.11.2018-17.11.2018)

З 12.11.2018 па 17.11.2018 у школе  прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры (План мерапрыемстваў)

     ,,Чалавек без радзімы, што птушка без крылаў” гаворыць народная мудрасць і з гэтым нельга не пагадзіцца. Кожны чалавек павенен ведаць гісторыю свайго краю, ведаць і паважаць спадчыну, якую заставілі нам нашы продкі. Усё гэта неабходна яшчэ і для таго, каб  перадаць хараство прыроды, багацце роднага краю, яе пяштоту і ласку нашым нашчадкам. Менавіта па-гэтаму  Тыдзень  беларускай мовы і літаратуры прайшоў пад дэвізам “ Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма”. 

   Мерапрыемствы Тыдня былі накіраваны на  ўзнаўленне ведаў вучняў аб родным краі, выхаванне павагі да людзей  роднай Бацькаўшчыны, жаданне вывучаць родны край, яго традыцыі, гісторыю. Віктарыны, загадкі, конкурсы, гульні, выставы, спаборніцтвы, музычныя перапынкі з праслухоўваннем   кампазіцый на беларускай  мове, праглядам вучнямі пачатковых класаў  мультфільмаў на беларускай мове — усё гэта было накіравана на папулярызацыю роднай мовы сярод вучняў. Удзел у рабоце тыдня прынялі не толькі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, але і бібліятэкар школы.  Так у школьнай бібліятэцы вучням была прапанавана выстава “Лістападаўскія юбіляры”, праведзены конкурс чытача. Роднае слова ў выкананні вучняў 5-11 класаў  аб Радзіме, любові да бацькоў, любові да мовы прыемна кранала слых і выклікала толькі станоўчыя эмоцыі ў слухачоў.

    Выставы, арганізаваныя ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, яшчэ раз пацвердзілі, што мы  шчаслівыя людзі, якія маюць магчымасць жыць пад мірным небам у такім родным, такім блізкім і любімым куточку Зямлі, імя якому — Беларусь.

Як ты дорога мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Паважаныя дарослыя і дзеці!
Любіце, шануйце, паважайце і ганарыцеся роднай мовай, родным краем і ніколі не забывайце той маленькі куточак, дзе вы нарадзіліся.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *