Літаратурная вандроўка па творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка

     16 лютага трэцякласнікі сустрэліся з бібліятэкарам пасялковай бібліятэкі Фасевіч В.У. Вольга Уладзіміраўна пазнаеміла дзяцей з творчасцю беларускага пісьменніка Ўладзіміра Ягоўдзіка. Каб вандроўка была цікавай, бібліятэкар расказавала школьнікам пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, знаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік: адкуль узяліся грыбы, дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след якой жывёлы падобны чалавечага і іншую інфармацыю з кніг юбіляра. Уладзімір Іванавіч — вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.

Продолжить чтениеЛітаратурная вандроўка па творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка